навіны ЗБС


Як у Еўропе:
студэнцкае самакіраванне,
якое патрэбна Беларусі

Час: 30 студзеня а 18:30.

Месца: Прастора ЗБС (вул. Кастрычніцкая, 16-20, 4 паверх).

Мова сустрэчы - руская.

Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя.
У Беларусі існуюць органы студэнцкага самакіравання, але самога самакіравання няма - як так атрымалася і што рабіць? Адказы на гэтыя пытанні будзем шукаць з Віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага саюзу студэнтаў Гохар Гаванісян.

Студэнцкае самакіраванне павінна рабіць універсітэты месцам свабоды, самастойна вырашаць важныя праблемы і ствараць асяроддзе вакол сябе. Беларускае самакіраванне працуе зусім не так, але ці можна гэта змяніць? Разам з эксперткай будзем абмяркоўваць шлях ад капустнікаў да рэальнага ўдзелу.


Даведка

ESU прадстаўляе каля 20 мільёнаў студэнтаў з большасці краін Еўропы напрацягу ўжо больш, чым 30 год, і ўваходзіць у розныя пан-еўрапейскія інстытуты, звязаныя з адукацыяй. У тым ліку, ESU галоўны саюзнік беларускай грамадзянскай супольнасці па адвакацыі Балонскіх рэформаў.


Арганізатары: Беларуская Нацыянальная Платформа, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў.


Дужа чакаем цябе!