АГУЛЬНАЯ ЗАЯВА
Студэнцтва Беларусі
аб непрызнанні ВНС 2021

Мы, Задзіночанне беларускіх студэнтаў и аб'яднаныя студэнцкія супольнасці 15 універсітэтаў Беларусі, заяўляем, што ВНС не прадстаўляе інтарэсы грамадства ў агульным, і студэнцтва ў прыватнасці, таксама, як і не з'яўляецца пляцоўкай для рэальнага дыялогу.

Усе дэлегаты, дэклараваныя як прадстаўнікі студэнцтва і моладзі, з'яўляюцца не больш, чым статыстамі. Тыя, хто рэальна маглі б прадстаўляць студэнцтва, ці пераследуюцца, ці змушаны хавацца. Улада баіцца гаварыць з беларускай моладдзю.

Калі дзейсныя ўлады хочуць пачатку рэальнага дыялогу, то неабходна:
1. Вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку палітзняволенае студэнцтва;
2. Спыніць пераслед усіх, хто знаходзіцца ў выгнанні;
3. Запрасіць да стала перамоваў прадстаўнікоў КС, Офіса Ціханоўскай, Сходу, Незалежных прафсаюзаў і Студэнцкай ініцыятыўнай групы.

Мы звяртаемся да т.зв. дэлегатаў ВНС, асабліва да студэнтаў і студэнтак: у вас ёсць гістарычная магчымасць зрабіць для будучых пакаленняў дабро. Скажыце праўду, выступіце з пазіцыі народа, прадэманструйце вальнадумства. Мы будзем вам удзячныя не толькі ад асобы беларускага народу, але і ад асобы будучых пакаленняў. Гэта наблізіць нас да сапраўднага агульнанацыянальным дыялогу.

Вашае, Задзіночанне беларускіх студэнтаў и адзіная Студэнцкая ініцыятыўная група.