ЗАЯВА
Задзіночання беларускіх студэнтаў
Аб пераследу незалежнага беларускага студэнцтва
12 лістапада на нашых прыхільнікаў ды прыхільніц быў здзейснены напад, па выніках якога:

У 7 з нашых прыхільнікаў ды прыхільніц адбыліся ператрусы ў кватэрах і пакоях інтэрнатаў;

5 прыхільнікаў ды прыхільніц былі змешчаны ў СІЗА КДБ у якасці падазраваных па крымінальнай справе (арт.342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Сярод іх 2 чаліні Рады: Алана Гебрымарыям ды Ксенія Сырамолат;

Шэраг прыхільнікаў ды прыхільніц былі вымушаныя пакінуць краіну праз пагрозу крымінальнага пераследу, у тым ліку 2 чаліні Рады;

На прасторы ЗБС быў праведзены ператрус.

Мы лічым гэтыя дзеянні мэтанакіраваным пераследаў нелігітымнага ўраду Беларусі і спробай спыненіць актыўнае студэнцтва, якое заяўляе свае патрабаванні, удзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці краіны і мае голас.

Нагадаем, што за час існавання Задзіночання – з 1989 году – арганізацыя і яе чальцы, прыхільнікідф прыхільніцы неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям і пераследу. Каля 20 год ЗБС існуе без афіцыйнай рэгістрацыі, а да лета 2019 году яшчэ і пад пагрозай крымінальнага артыкула "Дзеянні ад імя незарэгістраванай арагнізацыі", аднак нягледзячы на гэта мы працягваем абарону правоў студэнцтва, прасоўванне беларускай мовы і культуры, а таксама дзеянні па паляпшэнні якасці вышэйшай адукацыі.

Зараз нам вядома пра прозвішчы 5 прыхільнікаў ды прыхільніц, якіх трымаюць у засценках КДБ. Больш 15 прадстаўнікоў студэнцтва знаходзяцца пад прымінальным пераследам.
Зыходзячы з вышэйапісанага, мы:
1. Патрабуем неадкладнага вызваленьня актывістаў і актывістак ЗБС ды ўсіх іншых палітвязьняў, а таксама спыненьня ўсіх узбуджаных крымінальных справаў супраць актывістаў няўрадавых арганізацыяў, журналістаў, блогераў, праваабаронцаў, валянтэраў, назіральнікаў ды іншых удзельнікаў мінулай выбарчай кампаніі;
2. Заклікаем Міністраў адукацыі краінаў Балонскага працэсу адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі на надыходзячай міністэрскай канферэнцыі;
3. Заклікаем міжнародную і нацыянальную грамадзянскую супольнасць, моладзевыя арганізацыі праяўляць салідарнасць і выказваць пазіцыю падтрымлкі беларускаму студэнцтву.