Ціск на беларускае студэнцтва
ў 2020-2021 гг.
Справаздача ад 12/11/2021
За 2020-2021 гг. Задзіночанне беларускіх студэнтаў разам з партнёрамі сабрала сведчанні пра 492 палітычна матываваных затрыманняў, 246 палітычна матываваных адлічэнняў, а таксама 52 крымінальных пераследаў супраць беларускіх студэнтаў і студэнтак.
На канец 2021 году, як мінімум 52 студэнта і студэнткі знаходзяцца у няволі. 10 з іх — непасрэдна за студэнцкі актывізм і супрацу з Задзіночаннем беларускіх студэнтаў.

Поўны спіс і адрасы зняволеных студэнтаў і студэнтак даступныя тут.

Некаторыя прыклады крымінальных справаў:

- на 4.5 гады быў асуджаны Ілля Мігно нібыта за ўдзел у "масавых беспарадках";
- на 4 гады быў асуджаны Максім Тужык за тое, што зняў чырвоня-зялёны сцяг з будынку;
- на 4 гады быў асуджаны Яўген Каліноўскі за тое, што абараняў удзельнікаў і ўдзельніц акцыі 14.07 ад супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў МУС;
- на 4 гады асуджаны Іван Дацышын за тое, што ў ноч з 11 на 12 жніўня кінуў камень у бок супрацоўнікаў МУС, якія збіраліся затрымліваць удзельнікаў/ц акцыі пратэсту;
- на 3 гады быў асуджаны Дзяніс Хазей нібыта за ўдзел у "масавых беспарадках";
- на 3 гады асуджаны Арцём Вінакураў за тое, што падчас навучальнай пары зайшоў у аўдыторыю і заклікаў далучацца да забастоўкі (ужо пасля выраку, у Арцёма атрымалася пераехаць за мяжу);
- на 2,5 гады асуджаны Віктар Акцістаў за ўдзел у акцыі пратэсту 10.08 і нібыта здзяйсненне гвалту ў бок супрацоўнікаў МУС;
- на 2 гады асуджаная Сафія Малашэвіч і на 1,5 гады асуджаны Ціхан Клюкач за тое, што балончыкам размалявалі шчыты супрацоўнікаў МУС;
- на 2 гады асуджаны Ілля Бычкоўскі за тое, што аказаў супраціў супрацоўніку МУС;
- на 1,5 гады асуджаны Ілля Тананка за надпіс "Балаба - забойца" на пад'ездзе супрацоўніка МУС;
- на 1,5 гады асуджаны Аляксей Мачалаў за паведамленне ў раённым чаце, дзе ён зяважліва выказаўся ў адрас супрацоўніка ГУБАЗіК М. Бедункевіча.
Усе дадзеныя, сабраныя на сайце, збіраюцца па адкрытых і закрытых крыніцах, і ўключаюць толькі пацверджаныя факты з ідэнтыфікацыйнымі дадзенымі. Мы гарантуем бяспеку сабраных дадзеных і выкарыстоўваем іх толькі ў зборным выглядзе, не перадаючы кейсы трэцім асобам.

Калі вы сталі ахвярай рэпрэсій ці ведаеце пра кагосці, хто быў затрыманы або на каго ціснулі – калі ласка, звяжыцеся з нашым прадстаўніком праз тэлеграм. Ананімнасць гарантаваная.