НАВІНЫ
Беларускае студэнцтва супраць зносу крыжоў у Курапатах
Беларускае студэнцтва супраць цынічнага,
амаральнага зносу крыжоў у Курапатах, якое адбылося сённяшняй раніцай. Мы таксама падтрымліваем ўсіх тых, хто быў і яшчэ будзе затрыманы за ахову нашай нацыянальнай памяці.
Крыжы ў Курапатах не проста "перфоманс" ці "піяр-праект апазіцыі" - гэта сімвал народнай памяці аб таталітарнай сістэме, сэнсам якой было знішчэнне любога іншадумства праз забойства.
Знос пад прыкрыццём "навядзення парадку" ні што іншае як плявок у твар усім пацярпелым і сваякам пацярпелых ад сталінскіх рэпрэсій, а гэта амаль кожны жыхар Беларусі. Акрамя таго, гэта паказчык таго, як улада ставіцца да грамадскай думкі і ўласных ініціятыў.

ЗБС, беларускае студэнцтва, заклікае ўсіх нашых падпісантаў не быць раўнадушным і рабіць усё магчымае, каб гэтыя працэссы хутчэй згарнуліся.
Хто і калі растрэльваў людзей?
Tut.by падрыхтаваў 10 пытанняў і адказаў пра Курапаты.

comments powered by HyperComments