Мітынгі студэнтаў
у Венгрыі
Студэнты ў Венгрыі пратэстуюць супраць паправак у заканадаўства, вынікам якіх будзе закрыццё CEU
У Венгрыі, а затым і ва ўсім свеце, шырокі рэзананс выклікалі папраўкі да закона аб адукацыі і сітуацыя, якая складваецца ў сувязі з гэтым вакол Цэнтральна-Еўрапейскага Універсітэту (CEU).
CEU уваходзіць у спіс 200 самых лепшых у свеце па васьмі дысцыплінах, у ім праходзяць навучанне больш за 1800 студэнтаў з 117 краін.

У чым праблема?

4 красавіка парламент Венгрыі прыняў папраўкі да закона аб адукацыі, якія рэгулююць дзейнасць замежных ВНУ на тэрыторыі краіны. "За" прагаласавалі 123 дэпутата, "супраць" - 38, яшчэ 38 парламентарыяў устрымаліся.

Што гавораць ва ўрадзе Венгрыі?

Міністр працоўных рэсурсаў Венгрыі Золтан Балога, выступаючы ў парламенце напярэдадні галасавання, заявіў: "Арганізацыі Джорджа Сораса, якія дзейнічаюць у Венгрыі і па ўсім свеце, з'яўляюцца ўсяго толькі псеўдаграмадзянскімі арганізацыямі-агентамі, і мы поўныя рашучасці выкараніць такую дзейнасць усімі законнымі сродкамі".

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сійярто абвінаваціў грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць пры падтрымцы Сораса, у спробах дамагчыся адстаўкі венгерскага ўрада.

Як папраўкі ўплываюць на Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт?

Згодна з новымі папраўкамі, замежныя ВНУ, якія працуюць на тэрыторыі Венгрыі, павінны атрымаць не толькі акрэдытацыі дзвюх краін, але і падаць міжурадавае пагадненне, складзенае на міжнародным узроўні, а таксама павінны весці дзейнасць у краіне, дзе былі заснаваны.

Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт акрэдытаваны ў Венгрыі, зарэгістраваны ў ЗША, але ў яго няма кампуса ў ЗША. Ва універсітэце асцерагаюцца, што калі Венгрыя і ЗША не падпішуць адпаведнае міжурадавае пагадненне, то з-за паправак ВНУ не зможа прымаць новых студэнтаў з лютага 2018 году.

1 і 9 сакавіка пратэсты прайшлі па ўсёй Венгрыі, а ў сталіце акцыі прыцягнулі больш за 10 тысяч чалавек, большасць з каторых - студэнты.
Тут можа быць подпіс аўтара і спасылка на яго сац.сеткі