Гісторыя
Студэнцкай
Думкі
Калі вы яшчэ не бачылі, мы зрабілі для вас поўны архіў Студэнцкая Думкі ад 90-ых да цяперашняга часа.
На нач мы прапануем вам пачытаць гісторыю аднаго амбіцыёзнага студэнцкага часопіса, які паўплываў на лёс шматлікіх асоб амаль за цэлы век!
Студэнцкая думка вядзе свае традыцыі ўжо больш за 90 гадоў. Першапачаткова яна з'явілася як грамадска-палітычны часопіс студэнтаў-беларусаў Вільні, тады яшчэ другой Рэчы Паспалітай, ці проста міжваеннай Польшчы. Быў арганізаваны актывістамі Беларускага Студэнцкага Саюза пры Універсітэце Стэфана Баторыя.
Студэнцкая думка змяшчала хроніку найважнейшых падзей грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця ў Заходняй Беларусі, БССР, Чэхаславакіі, Латвіі, падрабязна асвятляў дзейнасць саюза, змяшчаў паведамленні аб працы Таварыства прыяцеляў беларусаведаў, пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе.
Але паспела выйсці только 15 нумараў, пасля чаго польскія ўлады забаранілі газету. І ўжо ў 1939 годзе сам Студэнцкі Саюз спыніў дзейнасць у сувязі з закрыццём Універсітэта. Такім чынам, яшчэ ў міжваенны перыяд была закладзена ідэя беларускага незалежнага студэнцкага СМІ.
Другі этап развіцця часопіса пачался ў лістападзе-снежні 1988 г., калі гэта было выданне Студэнцкага патрыятычнага згуртавання "Сьвітанак", з 1990 г. – "Задзіночання беларускіх студэнтаў", пазней выданне стала адносна незалежным часопісам. Студэнцкая думка – непадцэнзурная газета (потым часопіс), якая існавала ў Беларусі даволі вялікі тэрмін: з 1988 па 2005 гг. Нейкі час нават выдавалася легальна...