Далучайцеся да
нашай каманды
Вы можаце дапамагаць ЗБС як на ўзроўні ўніверсітэта, гэтак і на ўзроўні ўсяго Задзіночання. Толькі разам мы пабудуем новую Беларусь!
Як далучыцца да нашай каманды?
1
Запоўніць анкету ніжэй
Робіцца літаральна за некалькі хвілінаў. З формы мы даведаемся пра вашыя скілы і магчымасці.
2
Займець Telegram
Уся далейшая камунікацыя будзе адбывацца менавіта там, бо дадатак мае шэраг пераваг над астатнімі: зручнасць, бяспека, хуткасць ды шмат іншага.
3
Прайсці сумоўе
Пасля таго, як вы запоўніце анкету, з вамі звяжацца хтось з нашай каманды і задасць вам некалькі пытанняў, неабходных для завяршэння веріфікацыі. Нічога складанага.
4
Цудоўна, вы з намі!
Вам дашлюць вітальнае паведамленне ды дададуць да працоўных чатаў. Акрамя таго, пачнецца азнаямленне з нашай унутранай структурай, працай і г. д.
Як далучыцца да каманды свайго ўніверсітэта?
1
Знайсці сваю вну
Перайдзіце да спісу універсітэтаў, знайдзіце свой і націсніце «далучыцца». Далей запоўніце кароткую форму, альбо напішыце ў чат-бота універсітэта.
2
Займець Telegram
Уся далейшая камунікацыя будзе адбывацца менавіта там, бо дадатак мае шэраг пераваг над астатнімі: зручнасць, бяспека, хуткасць ды шмат іншага.
3
Прайсці сумоўе
Пасля таго, як вы запоўніце анкету, з вамі звяжацца прадстаўнік універсітэта і задасць вам некалькі пытанняў, што неабходныя для завяршэння веріфікацыі.
4
Вітаем у камандзе!
Вам дашлюць вітальнае паведамленне ды дададуць да працоўных чатаў. Акрамя таго, пачнецца азнаямленне з унутранай структурай універсітэта, працай і г. д.
Умовы супрацы с ЗБС:
Гнуткасць
Вы самі вырашаеце, прымаць актыўны ўдзел і штодзённа працаваць або проста назіраць за тым, як працуюць іншыя. Мы лічым, што ўсе павінны рабіць тое, што хочуць, і тады, калі маюць на гэта час.
Камфорт і бяспека
Дапамагаць ЗБС можна з любой часткі свету і ў любым месцы: дома на канапе або ва ўніверы на перапынку. Фармат абіраеце вы! Асабісты камфорт і бяспека нашых прыхільнікаў — галоўныя каштоўнасці для нас.
Самаразвіццё
Задзіночанне дае цудоўныя магчымасці для вашага развіцця ў любым накірунку: міжнародныя сувязі, менеджмент, камунікацыі, лідарства, арганізацыя ўласных мерапрыемстваў і шмат чаго іншага.